Юрыдычнае паведамленне

Адрас кампаніі: Toruńskie Zakłady Materiałów Opatrunkowych S.A. (далей TZMO S.A.), з сядзібай у Торуні (Польшча), ul. Żółkiewskiego 20/26, 87-100 Toruń, зарэгістраваная ў Раённым судзе ў Торуні, VII Гаспадарчы аддзел Нацыянальнага судовага рэестра пад нумарам KRS 0000011286, NIP 8790166790, REGON 870514656, BDO 000013635, статутны капітал 2 640 000 злотых, унесены цалкам.

Згода карыстальніка

У выпадку нязгоды быць звязаным ніжэйпададзенымі правіламі карыстання гэтым сайтам, карыстальнік павінен неадкладна спыніць карыстанне сайтам.

Аўтарскія правы

Увесь змест вэб-сайта з'яўляецца творам у разуменні палажэнняў аб аўтарскім праве і ахоўваецца законам. Ніякая яго частка не можа быць тыражаваная, распаўсюджваная, публікаваная, мадыфікаваная альбо скапіяваная любым спосабам (у тым ліку электронным, механічным ці іншым) без папярэдняй пісьмовай згоды TZMO S.A.

TZMO S.A. не прадастаўляе карыстальнікам гэтага сайта ніякай ліцэнзіі і не дае ніякіх правоў на творы, якія ахоўваюцца аўтарскім правам. Ніводнае з гэтых палажэнняў не павінна тлумачыцца як прадастаўленне, на прынцыпе прэзумпцыі, дазволу ці на іншай падставе, якой-небудзь ліцэнзіі альбо права на карыстанне любым правам інтэлектуальнай уласнасці, якое належыць TZMO S.A. Любыя дзеянні, якія парушаюць аўтарскія правы, забароненыя.

Таварныя знакі і іншыя абазначэнні

Усе таварныя знакі, гандлёвыя назвы, лагатыпы, графічнае афармленне і іншыя правы інтэлектуальнай уласнасці, такія як патэнты ці прамысловыя ўзоры, выкарыстаныя або прадстаўленыя на дадзеным сайце, з'яўляюцца ўласнасцю TZMO S.A. або трэціх асоб, зарэзерваваныя і ахоўваюцца законам у Польшчы і ў свеце. Забараняецца выкарыстоўваць іх любым спосабам без папярэдняй пісьмовай згоды TZMO S.A.

База дадзеных

На гэтым сайце знаходзяцца базы дадзеных, якія падлягаюць ахове згодна з палажэннямі аб ахове баз дадзеных. Вытворцам базы дадзеных з'яўляецца TZMO S.A. альбо трэцяя асоба, якім належыць выключнае права спампоўвання дадзеных і іх другаснага выкарыстання цалкам або ў істотнай частцы, што тычыцца якасці ці колькасці.

Выключэнне адказнасці

Інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, не з'яўляецца прапановай продажу, аказання паслуг альбо якой-небудзь іншай прапановай у разуменні палажэнняў грамадзянскага права.

Інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, была падрыхтавана з належнай дбайнасцю і добрасумленнасцю, аднак TZMO S.A. не нясе адказнасці за паўнату і актуальнасць размешчанай інфармацыі. Уся інфармацыя, якая змяшчаецца на гэтым сайце, можа быць прадстаўлена ў няпоўнай, скарочанай форме або можа быць састарэлай. У прыватнасці, у межах, дапушчальных законам, выключаецца любая адказнасць TZMO S.A. за наступствы выкарыстання карыстальнікамі інфармацыі, атрыманай з сайта, за прамыя ці ўскосныя страты, шкоду, прычыненую крыўду, панесеныя карыстальнікамі або трэцімі асобамі, а таксама за іншыя негатыўныя наступствы, якія вынікаюць з доступу карыстальніка да гэтага вэб-сайта або яго адсутнасці, а таксама з выкарыстання інфармацыі, паслуг, інструментаў і рашэнняў, якія знаходзяцца на гэтым сайце.

TZMO S.A. не нясе адказнасці за шкоду або страты, якія ўзніклі ў выніку перапынку ў доступе да сеткі і сэрвісу, памылак камп'ютарнай сістэмы, выкліканых вірусамі альбо камунікацыяй пры дапамозе электроннай пошты.

TZMO S.A. не нясе адказнасці за змест, палітыкі прыватнасці альбо функцыянаванне знешніх сайтаў, спасылкі на якія размешчаны на гэтым сайце альбо якія змяшчаюць спасылкі на гэты сайт. Карыстальнік, вырашаючы скарыстацца спасылкамі, каб атрымаць доступ да сайтаў трэціх асоб, робіць гэта пад сваю адказнасць.

+ магчыма, дадатковая інфармацыя, якая патрабуецца ў дадзенай краіне заканадаўствам, напрыклад, законам аб друку – такія як дадзеныя выдаўца, галоўнага рэдактара і г.д.

Паслугі, якія прадстаўляюцца ў Сэрвісе

Сэрвіс прадастаўляе наступныя Паслугі:

кантакт з дапамогай кантактнай формы. Карыстальнік на старонцы https://happy-pieluszki.pl/pl_PL/form/formularz-kontaktowy  падае свае імя і прозвішча, адрас e-mail, а таксама змест паведамлення. Дадзеныя карыстальніка запісваюцца ў базу дадзеных пасля папярэдняга выказвання згоды на апрацоўку персанальных дадзеных кампаніяй Toruńskie Zakłady Materiałów Opatrunkowych S.A., ul. Żółkiewskiego 20/26, 87-100 Toruń, з мэтай адказу на запыт карыстальніка, а таксама дакументацыі ў выпадку далейшага кантакту, згодна з Інфармацыяй аб ахове персанальных дадзеных. Персанальныя дадзеныя захоўваюцца да моманту адклікання згоды.

Вышэйпералічаныя паслугі прадастаўляюцца бясплатна, не вызначаны ні мінімальны, ні максімальны час іх прадастаўлення.